Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Палессе Светлагорскага р-на

ад Захаранка Праскоўі Фядосаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Мітраховіч В. (2007 г.)

Калісь, калі Бог зрабіў чалавека і звяроў, развяліся і гады. Дый так напладзіліся, што рады няма. Ой-я! Сабраў Бог усю ентую нечысць, сабраў у мяшок і папрасіў ча­ла­ве­ка патрымаць. А яму ж цікава, што тамака, зірнуў жа, а яны-та і павылазілі. Ра­заз­ліў­ся Бог дый сказаў: “Век табе хадзіць па свеце і збіраць ентых гадаў, пакуль усіх не са­бя­рэш”. Так той і стаў буслом і ходзіць ён па балотах і збірае тых жаб і палонікаў.

Запісана ў г.п. Парычы Светлагорскага р-на

ад Скуднай Тамары Нілаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Калі бусел кружыць над хатай – чакай папаўнення ў сям’е.

Калі бусел нясе што-небудзь у гняздо – чакай дажджа.

Калі бусел выкідвае з гнязда дзіця, то будзе галодны год.

Запісана ў в. Палессе Чачэрскага р-на

ад Геўрасёвай Надзеі Васільеўны, 1976 г.н.

(раней пражывала ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на)

Буслы – добрыя птушкі, але калі іх пакрыўдзіш, то яны мсціцельныя. Буслы мсцяць чалавеку. У нас была такая гісторыя. Адна жанчына раз раскідала буслінае гняздо, дак буслы ёй адпомсцілі. Яны раскідалі ёй усю крышу. Яна саламяная была. А калі не чапаеш іх, то яны толькі дабро прыносяць людзям. Бываюць жа і чорныя буслы, не толькі белыя, так эта, наверна, смутак нейкі прыносяць у хату, то ж чорны цвет нядобры. Самі-та яны, наверна, і харошыя, але людзі іх такімі зрабілі. Чула я нешта, што гэта з-за людзей буслы пачарнелі, але што там было, зараз і не ўспомню.

Запісана ў г. Хойнікі

ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,

студэнткай Жмачынскай Н.

Поселіцца бусел коло хаты – будзе шчасце. По буську можна прыкмячаць, будзеш у гэтом году болець ці не. Ек угледзіш раз, шо вон ляціць, – гэта добрэ, ня будзеш болець. Стоіць або ходзіць по зямле – плохо, будзеш болець, особенно ногі. Яш­чэ ў буська путалі погоду, казалі: “Бусько, бусько, кінь колоду, на дождж ці на по­го­ду”. І глядзелі. Еслі вон ляціць і махае крыламі, будзе дождж, а еслі не махае, будзе по­го­да.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Калі аіст злятае з гнязда, гаварылі, што ў гэтай хаце будзе пажар.

Запісана ў Асіповіцкім р-не Мінскай вобл.

ад Чаропка Надзеі Андрэеўны, 1938 г.н.,

студэнткай Юшчанка К. (2010 г.)

олы бусько на хаці зробіць гнэздо, то гэтая хата будэ шчаслыва. Гняздо нэ трэба раскідаты, бо будэ няшчасце ў хаце.

Запісана ў в. Дубай Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Лаговіч Ніны Герасімаўны

студэнткай Каральчук К. (2010 г.)

Бусел – гэта да шчасця. Яго нельга крыўдзіць.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Маскалёвай Людмілы Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Еслі аіст на крышы гняздо звіў, то доўга і шчасліва жыць будзеш.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Вавёрка

Калі вавёрка ліняе ад галавы да хваста, будзе гнілая зіма, а калі ад хваста да га­ла­вы – марозная.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Варона

Варона каркае і лётае каля дома на смерць.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Цітовай Надзеі Васільеўны, 1939 г.н.,

ад Марчанка Марыі Фёдараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Варона каркае на дождж.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Душкевіч Любы Іванаўны, 1936 г.н.

(раней пражывала ў в. Чараты Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Варона каркае і на дождж, і на хваробу.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Балобан Евы Рыгораўны, 1929 г.н.

(раней пражывала ў в. Пучын Брагінскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Варона каркае, таму што прадвяшчае штосьці.