Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Сінічына Буда-Кашалёўскага р-на

ад Раманоўскай Лідзіі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Галушкінай С. (2004 г.)

Раскажу цябе пра ведзьму, якая ў нас тут жыла. Казалі, знаецца яна з нячыстай сі­лай. З ёй ніхто не знаўся, усе баяліся. Калі хто абідзіў – навядзе порчу. А хто не так ба­яў­ся, прыходзілі да яе, прасілі пашаптаць: ці порчу зняць, ці навесці на каго, ці па­ля­чыць, ці прысушыць. Вось у адной мужык ушоў, дак яна навучыла яе словам, і ён прый­шоў зноў. А ты ведаеш, калі прысушыць, то дажа жыць не будзеце. І яны ізноў ра­заш­лі­ся.

А калі памірала яна, доўга мучалась: і стагнала, і крычала. Потым кажа, што на яе паталок давіць і каб убралі яго. Зрабілі ў паталку дырку – яна і памерла.

Запісана ў г.П. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад Галавацкай Нюры Іванаўны, 1921 г.н.,

студэнткай Ягоравай Д. (2000 г.)

Ведзьмы дзелаюць усё плахое людзям. Ведзьма – чорная, худая, забытая жэн­ш­чы­на. Яны прызываюць бесікаў дзелаць зло. Бесікі дзелаюць зло па просьбе. Калі не здзе­ла­юць, то старшыя іх б’юць. Бесікі ругаюць Бога.

Ведзьмы могуць прэўрашчацца ў жывотных (ката, свінню). Забіралі малако ў ка­роў. У каровы не было паследняе врэмя малака. Карова была мокрая. У хляве сядзе­ла чорная кошка. Зразу на яе не звярталі ўвагі. У гаспадара аж дрож была ад кошкі. Днём яна не паяўлялась. Дагадаліся, што гэта ўсё ад кошкі. Ён яе паймаў і хацеў ад­сек­ці галаву, але прамахнуўся і адсёк лапу. Потым убачылі суседку без рукі. Так і зда­га­да­лі­ся. Ведзьмы цяжка паміраюць. Не можа памерці. Тады ўзрываюць масніцы і ло­жаць на чардак. Тады яна памірае. Адну ведзьму харанілі, дык паднялася вялікая бура.

У ведзьм цяжолы взгляд. Яны шкодзілі жыту. Дзелалі завёрткі на тваю паласу (сабярэ жменю жыта і так закруце-перакруце). Ад гэтага нада было лячыць. На жніво зас­це­ра­га­лі­ся ад ведзьмы.

На Купалу ведзьмам сільна плоха. Ім нада тады дзелаць врэд. Тады ад іх зас­це­ра­га­лі­ся. Каб адагнаць ведзьму, на вуліцы стралялі ў неба.

Запісана ў г.П. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад царкоўнага служкі, бацюшкі

студэнткай Міхалёвай Ж. (2000 г.)

Сталі ў нас у дзярэўні праісходзіць странныя случаі. То малако ў каровы пра­падзе, то ў дварах людзі сталі находзіць не свае вешчы закопаныя. І ўсе пачалі га­ва­рыць, што ў дзярэўні паявілася ведзьма. Хто ета, ніхто не знаў. Сталі думаць, як знай­с­ці яе. І ўсе чамусьці ўказвалі на адну бабу, якая жыла ў самым канцы дзярэўні. І хата ў яе была незвычайная.

Вырашылі пасачыць за ёй. Выйшлі ноччу ў хлеў і ўбачылі ката чорнага, як ву­галь, толькі вочы свецяцца. Яны так і падумалі, што то ведзьма. Далі раз кату па пя­рэд­нім лапам, ён і ўцёк. А на наступны дзень у той бабы рука перавязаная была. І ўсе зда­га­да­лі­ся, што гэта яна. Ну, каб убядзіцца точна, яшчэ ў яе на агародзе запалілі са­ло­му, а яна не згарэла, толькі дым клубамі ішоў і ні ў тую старану, куды вецер, а ў аба­рот­ную. Пайшлі яшчэ к бабе і сказалі, што яна ведзьма, дык яна ўсіх тых мужыкоў у ка­мя­ні абраціла. Так і ляжаць яны пры дарозе. А ведзьма тая ў другую дзярэўню пе­раб­ра­ла­ся і там ужэ шкодзіла.

Запісана на ст. Уза Буда-Кашалёўскага р-на ад Палуянавай Варвары Аляксандраўны, 1936 г.Н.,

студэнткай Ткачовай Т. (2004 г.)

У нашай вёсцы раньша жыла ведзьма. Калі былі якія-небудзь святы, дык у яе ўсіг­да былі окна завешаны і цэлы дзень яна дома сядзіць. Аднажды яна прыйшла к са­сед­ке і папрасіла ў яе маліны. Дык с таго самага часу ў саседкі маліны не стала, уся па­сох­ла, а ў ведзьмы етай маліна ўсігда вялася, бальшая такая. А ешо ў другіх людзей са двара свінні павыскаквалі на вуліцу, а яна пасматрэла на іх, і скора етыя свінні паз­ды­ха­лі і саўсем не вяліся.

Яшчэ я знала другую ведзьму. Раньша яна маёй падругай была, а я не знала. А раз я ў сваім тапке знайшла высушаную мышку. Я спрасіла ў людзей, што ета, а яны ска­за­лі, што гэта ведзьма палажыла, каб плоха мне было. Яна ка мне больш не хадзіла. А раз знайшла на сваім агародзе кучку семак белых. Вырашыла іх не трогаць. Спаліла. Дык віжу патом, што яна ў сваёй хаце стаўні закрыла і 3 дні не выходзіла. Плоха ёй бы­ло.

І кагда ты знаеш, што табе наўстрэчу ідзе ведзьма і паздаровалася, то і ты абя­за­це­ль­на паздаровайся, а то твой ангел будзе плакаць, а яе ангел будзе смяяцца. І нада, штоб пры сібе была булаўка, тады не зглазіць.