Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н.,

студэнтам Балмачэнка Д. (2000 г.)

Ведзьма – эта жэншчына, якая не мае ўзросту (яна можа із старухі пе­рат­ва­рыц­ца ў маладую дзявіцу). У яе доўгія чорныя валасы і хвост, які яна хавае пад доўгай спад­ні­цай. Ведзьмы з дапамогай загавораў могуць лятаць па воздуху, ператварацца ў са­рок, свіней і іншую жывёлу, перакуліўшыся праз 12 ваткнутых у зямлю нажэй і зжог­шы 40 савершэнна чорных кошак, прыняся іх у дар сатаны.

Каб напугаць ведзьму і ізгнаць яе з хаты, трэба ў касяк дзверы ваткнуць нож ці іг­лу, асвяшчоную ў святой вадзе бацюшкам. А калі ведзьма пойдзе з хаты, пасыпаць ёй на след солі, каб яна забыла дарогу назад.

Запісана ў г. Гомель

ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бандарэнка І. (2000 г.)

Я была яшчэ маладая і вось у нашай вёсцы здарылася такая гісторыя. Людзі ба­чы­лі, як адна жанчына ператвараецца ў юркага ката. Яны хацелі праверыць ці на са­мой справе гэта так. Палажэылі барану каля дзвырэй уверх коллем. Калі яна зайшла ў ба­ра­ну, людзі адрэзалі ёй вуха і адпусцілі. Потым бачылі такую жанчыну без вуха. Мы ду­ма­лі, што гэта ведзьма ператвараецца ў ката.

Запісана ў в. Аздзеліна Гомельскага р-на

ад Берлінай Таццяны Кузьмінічны, 1927 г.н.

(раней пражывала ў в. Залессе Чачэрскага р-на),

студэнткай Шахрай В. (2001 г.)

Ехаў наш сусед на поле. Убачыў – бегае авечка. Думае, злаўлю яе ды зарэжу на мя­са. А яна як зарагоча і кажа і “Дурні, што вы робіця”. Ён адпусціў яе і на ўцёкі.

Запісана ў в. Аздзеліна Гомельскага р-на

ад Зарэцкай Аксінні Іванаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Шахрай В. (2001 г.)

Гэта было даўно, мне расказвала мая баба. На краі дзярэўні жыла жэншчына ад­на без чалавека (мужа). Звалі яе Беліха. У яе быў сын, а быў ён ужо падросткам. А ў нас за сялом цякла рэчка. Вада была чыстая, як сляза. Як-та хлопцы пайшлі купацца, а з імі пайшоў купацца і гэты хлопец. Неяк так палучылася, што гэты хлопец патануў. Ве­ль­мі ўбівалася матка, а ў ноч, на поўню, зрэзала ачарэціну і пайшла на рэчку, утыр­к­ну­ла яе ў бераг і сказала: “Пакуль хлопец-асьмігодак на неаб’езджаным кані на ма­ла­дой луне не аб’едзе сяло тры разы, быць тут балоту”. Так рэчка паціху-паціху за­ця­ну­ла­ся цінай, парос чарот – і ўтварылася балота. Вось так гэтая баба зрабіла, а потым ку­дысь сышла. А ў сяле з таго часу ўрочышча тое завецца Беліха, у пуцёўках трак­та­рыс­там пішуць: “Пахаць за Беліхай”.

Запісана ў в. Глыбоцкае Гомельскага р-на

ад Агеенка Міхаіла Васільевіча, 1941 г.н.,

студэнткай Смолікавай М. (2010 г.)

Калі-та ў нашай дзярэўні была ведзьма. Жыла яна адна ў канцы дзярэўні, дзя­цей у яе не было, з ёй асоба ніхто не абшчаўся, чэраз яе хату баялісь хадзіць: вылязе яна з хворткі, калі б не ішоў, і начынае шаптаць сабе пад нос. А было адзін раз, што еха­ла на веласіпедзі дзеўка адна маладая на ферму, не ўспела ад’ехаць ад хаты, мо мет­раў на сколькі ад’ехала, аж як хто руль з-пад рук выбіў. Упала, зламала руку, а калі пад­ня­ла­ся, то ўбачыла тую ведзюгу, якая стаяла за дзярэўямі і шось шаптала. Дзеўка тая маладая стаяла і глядзела на тую бабу, як яна шэпча, не прайшло і поўмінуты, як яна прапала, інача пад землю правалілася. А з дзярэўяў варання багаценна ў разныя сто­ра­ны разляцелась. Шчэ многа пра яе расказвалі, а перад тым, як умерці, на двары яе свіння звягала, а хазяйства ў яе не было. А калі яе харанілі на могілках, над яе ма­гі­лай на дзярэўях сядзелі пціцы, пахожыя на варон, але глаза іх былі, як у чалавека з та­кім дзьявальскім блескам, як у ваўкоў. А да сарака дзён яшчэ ў яе двары доўга чулі візг свінні.

Запісана в. Граза Гомельскага р-на

ад Кулашовай Марфы Архіпаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Ятчанка Л. (2005 г.)

Пра ведзьмаў я чувала многа. Але ў нашай дзярэўні іх не было, калі я ўжэ радзі­ла­ся. А вот мамка мне мая расказвала, калі ана была шчэ маладая, то ў іхнай дзярэўне бы­ла ведзьма. Ана жыла пачці на канцы дзярэўні. Ну дык вот, мамка мая работала ў шко­ле вучыцелькай. Аднойчы случылася так, што адзін з хлапчукоў, какога ана ву­чы­ла, прыбег у школу і ўвесь калоціцца. І ён расказал, што ішоў у школу, а за ім ішла тая ба­ба-вядзьмарка, яна ўсім дзелала плоха, патаму што ў жызні ёй не пашчаслівілася, ся­м­’і ў яе не было. Дык калі ён ішоў у школу, то бабка тая ішла за ім, а калі ён абяр­нуў­ся паглядзець, ці не ідзець яна за ім, то цяпер і ўбачыў ужо свінню. Ён (хлопчык) за­бег за вугал, і ўжэ нікога не было. Усе падумалі, што яму пачудзілася. Але яшчэ 2 хлоп­цы расказалі, што відзелі тое ж самае. А аднажды, расказвалі, што які-та хлопец кі­нуў у свінню, якую ўбачыў на вуліцы каменнем, а вечарам яму здзелалася так плоха, што чуць не памёр, дык адпусціла хвароба, а то ўсяго калаціла, як ліхарадачны быў.

Кагда ты знаеш, што гэты чалавек – ведзьма, то калі папросіць што-нібудзь, не ад­ка­зы­вай, а лучшай дай, а той порчу навядзе на цябе ці на карову, каня.

Запісана в. Граза-2 Гомельскага р-на

ад Архіпавай Алены Тарасаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Ятчанка Л. (2005 г.)

Жылі мы ў вёсцы з чалавекам, пастроілі хату крэпкую. Радам жылі Буслы (клікалі так у весцы). Ён быў добры чалавек, а яна была дзікаватая, ні з кім не га­ва­ры­ла, нікога ў двор не пускала. У нас было хазяйство: карову дзяржалі ды свіней, курэй. Ка­ро­ва была добрая, давала многа малака, жырнае. Людзі прыходзілі за малаком ды ўсё хвалілі: Як-та карова нашая забалела.З ночы заходзім у хлеў, а карова ўся мокрая, у вугал заб'ецца, равець. Што мы толькі не рабілі з ёй, папанасіліся. А то як-та ноччу чу­ем – карова наша тупачыць, мычыць. Дзед адкрыў дзверы ў хлеў ды бачыць: стаіць ка­ро­ва, а на ёй сядзіць чорны кот. Ухапіўся кагцямі ў скуру ды дзярэ. Дзед за палку ды да­вай яго біць. А на другі дзень гаварылі, што суседка наша вельмі захварэла. А дзед яе гаварыў, што хтосьці яе пабіў. Гэта яна была, ператварылась ў ката. Ведзьма яна бы­ла.

Запісана ў в. Каранёўка Гомельскага р-на

ад Шнайдзюк Вольгі Паўлаўны, 1934 г.н.

(раней пражывала ў в. Нажоўка Пермскай вобл.),

студэнткамі Цыганковай К., Жытнік І. (2003 г.)

У маёй цёткі муж забалел чым-та очэнь сер’ёзным і ні адзін урач не мог вылечыць яго. І тады мая цётка пашла да бабкі-знахаркі і ана сказала ёй, што это порча. Сказала эта знахарка, штоб пад сталбом на гародзе знайшлі красную трап­ку, каторую падлажыла туды ведзьма. Ана прыбегла дамоў і точна: пад адным з стал­боў была красная трапка. Етую трапку трэба было спаліць на перакросткі дарог, як сказала знахарка. Но мая цётка спаліла етую трапку ў саду пад вішнінаю. Чэрэз не­ка­то­ры час памёр яе муж, так і не вылечыўся ад етай балезні, он доўга мучыўся. А па­том этай ведзьмай аказалася яе саседка, з каторай ана паругалась і доўга не раз­га­ва­ры­ва­ла. А трапка тая гарэла лучшэ, чым з бінзінам. Шчэ ўнукі мае, кагда на канікулы да меня прыезжаюць, дык гуляюць тут. Ну дык расказвалі, што кагда дзелалі адной бабкі стукалачку, але не сказалі якой, то з её ва­рот выскачыл свецяшчыйся клубочык, а аны ўраскідную. Можа яшчэ воврэмя ўцек­лі, а то хто знае, што можа здзелаць ведзьма. Я как узнала аб этым, запрэціла ўнукам та­кім занімацца. На Троіцу вешалі крапіву на дзверы і вокны, сараі, бо счыталі, што ў гэтыя но­чы ведзьмы свабодна гуляюць.

Запісана в. Зябраўка Гомельскага р-на

ад Вострыкавай А., 1930 г.н.,

студэнткай Ятчанка Л. (2005 г.)

Былі 2 мужчыны. Калі яны памерлі, над імі паталок узрываўся. У царкву яны не хадзі­лі. Адна жанчына была ў нас. Бабуля расказвала, што яна рабілася мухай і рабіла ма­ла­ко кіслым. У бабы былі такія глаза... Яна прыйшла, я ёй банку малака, ана мне дзе­нь­гі палажыла, і я не магла падступіцца к карове, яна на сцену лезла. Была ў мяне зна­ё­мая. Ёй матка малітву аставіла. Яна хадзіла ка мне 3 раза, а потым сказала: “Каму, Ганна, малака дала?” І сказала мне, каб я больш нікаму не давала малака.

Ведзьмакоў хавалі на могілках, але ж без папа.