Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура

1. Виноградова, Л.Н. Народная демонология и мифо-ритуальная традиция славян / Л.Н. Виноградова. – М. : Изд-во “Индрик”, 2002. – 432 с.

2. Казначэеў, В.В. Сучасны стан усходнепалескай міфалагічнай традыцыі // Гавораць чарнобыльцы / В.В. Казначэеў. – Мінск : Інст-т моваз-ва імя Я. Коласа Акадэміі навук Беларусі, 1994. – С. 164 – 221.

3. Славянские древности: Этнолингвистический словарь в 5-и томах / под общей ред. Н.И. Толстого. – Т. 2 Д-К (Крошки). – М. : Междунар. Отношения, 1999. – 704 с.

4. Левкиевская, Е. Мифы русского народа / Е. Левкиевская. – М. : Астрель, АСТ, 2005. – 526 с.

5. Толстой, Н.И. Язык и народная культура. Очерки по славянской мифологии и этнолингвистике / Н.И. Толстой. – М. : Индрик, 1995. – 512 с.

6. Славянская мифология. Энциклопедический словарь. М. : Эллис Лак, 1995. – 416 с.

7. Разумова, И.А. Потаенное знание современной русской семьи / И.А. Разумова. – М. : Индрик, 2001. – 376 с.

8. Виноградова, Л.Н. Звуковой портрет нечистой силы // Мир звучащий и молчащий. Семиотика звука и речи в традиционной культуре славян / Л.Н. Виноградова. – М.: Индрик, 1999. – С.179 – 199.

9. Синявский, А. Иван-дурак. Очерк русской народной веры / А. Синявский. – М. : Аграф, 2001. – 464 с.

10. Морозов, И.А., Слепцова, И.С., Островский, Е.М., Смольникова, С.Н., Минюхина, Е.А. Духовная культура Северного Белозерья. Этнодиалектный словарь / И. А. Морозов. – М. : Инст-т этнологии и антропологии РАН, 1997. – 432 с.

*Выкарыстаны матэрыялы з фальклорнага архіва кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ГДУ імя Ф.Скарыны.

Дамавік

Сам я ны бачыў гэтого домовіка. Алэ кажуць, шчо е такі. Він жэвэ ў хаты. Він ны злы, шкоды людзям нэ робяць. Стары дзід, з бородкою, маленькі такі.

Запісана ў в. Аўсямірава Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Мазоль Міхаіла Васільевіча, 1962 г.н.,

студэнткай Мазоль В. (2010 г.)

Есць у хаце дух такі, дамовы або дамовік завецца. Кажуць, што гэта старэнькі дзя­док сівы, але барада ў яго чорная. Калі ў хаце парадак, то дамовы садзейнічае гэ­та­му, а калі ж не, то наадварот. Кажуць, што яны не ў ладах з катамі. Кот сядзіць сябе ці­ха, а тут раптам як ускочыць, шэрсць дыбам як устане і ўцякае. Кажуць, што эта он да­ма­во­га ўвідзеў.

Вельмі часта дамавыя жывуць у неасвечаных дамах. Можа быць у людзях і вы­жыць іх адтуль вельмі сложна. Гэтыя людзі не могуць слушаць царкоўныя песні.

У нас у хаце жыў такі дамавы. Добры быў малы. Мы з ім дружылі. Аднажды лег­лі мы усе спаць, а печку не закрылі і как-та агонь, ну, лучына вывалілась з печкі, і на­ча­ла гарэць бумага, не то там ляжала, а мы гэтага, значыць, не чуем нічога – спім. Ну і начало мяне нешта душыць, дыхаць цяжка стала, бацька мой пакойны прыснуўся мне і я прачнулася. Адчуваю палёны запах, ну, я хутчэй на кухню, аж бачу, гарыць бу­ма­га на печке. Разбудзіла ўсіх. Патушылі агонь. Вось такі ў нас дамавы добры.

Запісана ў г. Пінск Брэсцкай вобл.

ад Кароль Праскоўі Сямёнаўны, 1920 г.н.,

(раней пражывала ў г. Петрыкаў Гомельскай вобл.)

студэнткай Лазіцкай Т. (2004 г.)

Дамавік – гэта такі маленькі дзядочык з сівай барадой. У мяне ён таксама ёсць. Жы­ве пад печчу. Ён добры. Ён абараняе хату ад усялякай нечысці. Ён любя пакой.

Я чула, што ў адной сям’і, якая жыла раней у нашай вёсцы, тожа жыў дамавік. Але ў хаце кожны дзень ругань, таму, што мужык добра падвыпіваў. І ноччу, калі яны зноў сварыліся, почуўся нейкі крык і грохат – у іх паляцела вакно (разбілася шкло ў вак­не). Прычом сцякло поўнасцю паляцела. Вутрам ёй сказала Мілка, а яна баба зна­ю­чая, што гэта дамавік іх хату пакінуў з-за іхніх крыкаў і ругані. Пасля таго і з’ехалі яны з нашай вёскі.

Запісана ў в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Кухарэнка Любові Захараўны., 1930 г.н.,

студэнткай Архіпенка Г.

Дамавік – так называлі ў нашых краях дамавога. Цяпер іх няма, воны водзіліса ў старых хатах. Раньшэ людзі булі божые, жылі по-божому. Поэтому Бог ім усякіе чудзе­са посылаў. Я заўсёды чула, што дамавік – гэта вуж. У каждай хаце пасяляўся вуж, толька адзін. Жыў у штандартах, под хатай. От людзей не хаваўса. Часта можна бу­ло побачыць, як вон вупоўзае. Біць дамавіка нельга.