Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Арцёмаўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.

ад Новікавай Раісы Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Пісталетавай Л. (2002 г.)

У доме жывець дамавэй, канешня, дамавэй па хаце ходзіць, будзіць ноччу, сту­кае ў вакно. Етыя дамавыя ў нас у дзярэўні бачылі дзеўкі, як гралі на гармоні, песні пе­лі. Матка наша чула, ну так што болей.

А яшчэ неяк чую званок, а потым па хаце заходжае ў спальню і шчупае за ногі, я яго тож пашчупала, дак аказаліся мужчынскія ногі. Тады я пайшла мужа будзіць, ду­ма­ла ён, але не, кажа,не ён. Вот так во, наверна, ета дамавы быў ці як.

Запісана ў в. Гатавец Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Салдаценка Феадоры Пятроўны, 1923 г.н.,

студэнткамі Казловай Ю., Анісавец Т. (2003 г.)

Я ішчо, кагда в дзярэўне жыла, дак у нас в доме дамавік жыў. Відзела я яго. Та­кой маленькі дзедушка, седой і з бародкай. Добрый он быў. У нас павучкі да мышкі вадзі­лі­ся, дак ета дамавік іх выгнаў. З таго врэмені мы сталі дамавічка карміць: то пра­ні­кам, то канхветкай угашчаць.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Дамавік жыве ў хаце пад печчу. Гэта яго месца, а калі печы няма, то жыве звы­чай­на за венікам: куды венік паставілі, там ён будзе і жыць. Толькі трэба венік ставіць заў­сё­ды на адно і тое ж месца, а то можа раззлавацца і такіх дзялоў нарабіць...!

Калісь лічылі: які гаспадар, такі і дамавік. Ён вельмі падобны на свайго гас­па­да­ра і знешнім выглядам, і павадкамі. Дамавіка пабачыць нельга, а калі ўглянеш, то ён сый­дзе з дому і ў доме будзе няшчасце. Дамавіка, калі пераязжалі ў новы дом, то звалі з сабой, гаворачы: “Дамавік, дамавік, мы пераязжаем, хадзем і ты з намі”. І тады да­ма­вік адразу ішоў за гаспадаром.

Быў адзін выпадак, калі гаспадара заўсёды турбаваў дамавік, ноч не даваў спаць. І вось аднойчы прыйшоў гаспадар з гарэлкай і пачаў распіваць, хацеў напіцца, каб заснуць. Але ж не дапіў і пакінуў паўстакана гарэлкі на стале. Лёг спаць, і дамавік яго не турбаваў. А раніцай праснуўся мужык і ўбачыў, што стакан пусты. І пачаў му­жык кожны вечар наліваць дамавіку стакан гарэлкі. Больш ён яго не турбаваў. Во, якія мо­гуць быць дамавікі.

Запісана ў в. Хамянкі Нараўлянскага р-на

ад Яфіменкі Барыса Ціханавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Лазарэвіч А. (2005 г.)

У кожнай хаце ёсць дамавы, але яго ніхто не бачыць. Ён можа рабіць гаспадару доб­рае, а можа і благое. Калі гаспадары не дагадзілі яму чымусьці, то ён можа гру­ка­таць сярод ночы. А можа і дапамагаць. Калі малое дзіця плача, хатнік мог качаць яго ў ка­лыс­цы. Часцей за ўсё гаспадары шанавалі яго. Калі пераходзілі ў новую хату, перш за ўсё ўносілі абраз іконы, квашню з раствораным цестам, а затым кошку, менавіта для хатніка, кажучы: “Вось табе, гаспадар, махнаты звер на багаты двор”.

Гаспадар павінен пакласці для хатніка пад падлогу новай хаты невялікі хлеб, соль ды малако. Зрабіўшы гэта, гаспадар ноччу ў сарочцы павінен ісці ў старую хату і ска­заць: “Кланяюся табе, гаспадар бацюшка, і прашу цябе прыйсці да нас у новыя ха­ро­мы: там табе і месцечка цёпленькае, гасцінец маленькі”. Калі хатніка не пазваць на но­вае месца, то ён будзе плакаць кожную ноч.