Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Ведзьмам, калі яны абіжаюць людзей, становіцца добра. Яны дажа не ходзяць у цэркаў. А калі заходзяць туды, то ім становіцца плоха, іх ламает.

У маёй знаёмай у дзярэўні ведзьма жыла. І калі яна шла міма яе хаты, ведзьма кі­да­ла­ся на яе, сварылася з ёю або віхр вакруг яе ног падымаўся. І вось, калі яна шла мі­ма яе хаты, то брала з сабой у сумачку нож. То тая ведзьма нічога зрабіць ёй не маг­ла. Яна бегала вакруг сваёй хаты і беснавалася.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Зямляніка Віктара Сцяпанавіча, 1949 г.н.

Вядзьмарка – чалавек, які падпітваецца энергіяй добрых людзей. Калі здараецца ад­чуць ведзьму, то трэба пасыпаць свечаны ў цэркві на Макавей мак. Пасыпаць мак трэ­ба ў такім месцы, каб не вымеўся. Сыпаць прыгаворваючы: “Сею святы мак, хай будзе ўсё так. Як табе гэты мак не сабраць, так маіх дзел не разабраць”.

Калі ззаду цябе знаходзіцца чалавек і адчуваеш, што табе становіцца дрэнна, тры­вож­на, то трэба прачытаць пра сябе малітву “Отчэ наш” і скрысціць ногі.

Калі ад “дурнога глаза” стане плоха, трэба абцерці левым бокам нацельнай са­роч­кі твар і цела і каўтануць тры разы святой крашчэнскай вады. Гэта дапамагае.

Бывае, дрэнны чалавек паглядзіць на малое дзіця, яно пачынае плакаць, кры­чаць. Гэта на яго напалі “крыксы”. Тады дзіця клалі на чарэн печы, а маці яго пе­рас­ту­па­ла сюды-туды са словамі: “Якая маці радзіла, такая адхадзіла”. Дзіця супакойвалася.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Ведзьмы былі. Вось ідзе такая жэншчына, пагляне на каго зло, дык што-небудзь зда­ра­ец­ца. У нас была адна жэншчына. Падышла к нам і кажа: “У вас такая маленькая ка­ро­ва, а малака многа дае. А ў мяне бальшая, а малака мала”. З таго часу і прапала ў на­шай кароўкі малако, яна зглазіла. Ад гэтага пашаптаць нада загаворы.

Знешне ведзьмы нічым не выдзяляюцца. Выглядзяць як і просты чалавек. Але ёсць і другія. Гэта бабкі-шаптухі. А яны дапамагаюць. Вось пілэпсія, дзецкая балезнь. Пра­фе­са­ры не лечаць, а бабка прыйшла, пашаптала, і ўсё прайшло, як і не было. Шчэ ле­чаць іспуг, зглаз. Вось наш сын іспугаўся. Калі малы быў. Не есць, не п’е, сядзіць крас­ны, як рак. Спросіш, нічога не баліць. Пазвалі бабку. Яна стала маліцца, шаптала неш­та. Не прытронулась да яго, а ён выздаравеў.

Яшчэ была адна хворая. На сценку дзярэцца – так плоха. Дажэ сам урач бабку па­са­ве­та­ваў. Ведзьма можа здзелацца сабакам, можа – катом. Прыбягіць у хлеў к карове, вы­са­се ў ёй малако. Яно прападзе. Можа яшчэ зрабіць, штоб жыта не радзіла Пойдзе ў по­ле ноччу, нашле дух які, нагаворыць, нашэпча і пойдзе. Таму няма ўраджаю.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Куляшовай Н.І., 1939 г.,

студэнткамі Глазковай М, Пісарэнка С. (2002 г.)

Ведзьма – гэта жанчына, яна забірае ў кароў малако, яна можа браць след, і ча­ла­век потым памірае. Дзелаюць вельмі многа і людзям, і каровам, каб яны балелі. Ка­жуць, што лягчэй злавіць ведзьму ноччу ў Юр’я.

Вось недалёк жыў чалавек, было ў яго шмат кароў, і стала ў іх прападаць ма­ла­ко. Вось у ноч пад Юр’я завёў кароў у загон, калітку не закрываў, каб даць ход ведзь­ме, і глядзіць, што будзе. Ноччу штосьці прыбегла, а ён ёй – пятлю на шыю і прывязаў к дрэву. Зайшоў у хату, прыходзіць, а яе ўжо няма. Болей не прыходзіла.

Ведзьмы, калі паміраюць, доўга пакутуюць, тады ўзрываюць у паталку дошку. Дош­ку ўзрывае хтосьці. Еслі ведзьма не перадала чалавеку сваю сілу, то гэта павінен зра­біць нехта з родных. Еслі перадасць, то памірае нармальна.