Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запiсана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыi Пiлiпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Дамавiк пахож на невялiкага чалавека з длiннай барадой. Ходзiць ён у лапцях i ту­лу­пе цёплым. Дамавiк заўжды жыве ў хаце ў тым вуглу, дзе стаiць венiк. Венiк ў ха­це нужан толькi адзiн, аб гэтым кожная добрая гаспадыня ведае. Калi ж у хату пры­несцi другi венiк, то паявiцца шчэ адзiн хатнiк. А ета да дабра не давядзе. Памiж дву­ма дамавiкамi такая бойка пойдзе, што гаспадары за голавы схопяцца.

Дамавы, якi вельмi шануе сваiх гаспадароў, заўсёды iм дапаможа. Калi ў хаце неш­та вые, у сцены грукае, крэкча, стогне, ета дамавы аб бядзе папярэдзiць хоча. Ён так можа чалавеку прадказаць, што таго бальшое гора чакае. I калi гаспадар разумны, дык адразу той знак разгадае. А ежалi рукой махне, то гора яму не мiнуць.

Запiсана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослiкавай Нiны Канстанцiнаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Если да­ма­вой хароши, то ево нада с сабой в новую хату забрать. Нада палатенце или рушник или скатерку какую возле парога расстелить и пазвать дамавова с сабой. А в новай ха­те тоже нада развернуть эта и выпустить ево. А патом самим можна захадить. Еще на­да, шоб в хате адин веник стаял. А то если два веника паставить, так может два да­ма­вых завестись. Тагда плоха в хате будет, ругатца все будут.

Запiсана ў г. Гомель

ад Сідарэнка Любові Федарауны, 1926 г.н.

(раней пражывала ў в. Вялікае Сяло Полацкага р-на Віцебскай вобл.),

студэнткай Будзько М. (2006 г.)

Дамавіку трэ­ба пакупаць што-небудзь паесці, ён ноччу вылазіць і дапамагае ў рабоце па дому.

Запісана ў г. Гомель

ад Кандрацюк Раісы Мікалаеўны, 1941 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Вось кажацца мне, што я бачыла яго (дамавіка) аднойчы. Ляжала я ў краваці, па­вяр­ну­ла­ся – і бачу нейкага маленькага дзядка з белай дліннай барадой і валасамі, а ў ру­ках ён дзержа букет цвятоў. А потым і знік. Але ў хаце часта чуваць нейкі топат і стук. Ёсць добрыя і дрэнныя дамавікі. А ў мяне ён добры.

Запісана ў г. Гомель

ад Драбышэўскай Надзеі Іванаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Канавалавай Т. (2000 г.)

Да, да, дамавы быў у нас. Гэта дажа пры мне здарылася. А інагда мне здаецца, што гэта быў сон. Значыць, былі мы ў нашай карчме калісьці. Сядзелі, люлькі курылі. По­тым прыйшоў Іван і паведаміў нам, што ў яго не ўсё ладна з яго канямі, быццам ез­дзіць на ніх нехта. Яны спачатку грукацяць, а праз нейкі час у мыле стаяць, як бы на іх ез­дзі­лі, і не проста ездзілі, а заезджваюць. Потым Іван здагадаўся, што гэта дамавы ўсё робіць. І пайшоў ён вартаваць у тую ж ноч, пазіраць праз шчылінку. Каля паўночы заг­ру­ка­та­ла, і коні пачалі пераступаць з нагі на нагу, калаціцца ўсім целам. Каля гадзі­ны было так, а потым стала валіць пена з каней. На другую ноч быў ён ужо са сваім су­се­дам. Запалілі яны свечку. Запалілі яны свечку і накрылі зверху гаршчком. І ўзялі ва­ды свянцонай. Сядзелі, маўчалі і чакалі. У поўнач усё паўтарылася. Тут знялі гар­ш­чок са свечкі і стала светла. І тут яны ўбачылі, што сядзіць на адным кані сівы дзед з ба­ра­дою і паганяе ўсімі каньмі. Пырснуў на яго сусед свянцонай вадой, і ён знік. А на­заў­т­ра павесіў Іван у хляве сваім сароку забітую, якая, як казалі, засцерагае ад ня­чыс­ці­каў. Так і закончылася гэтая гісторыя.

Запісана ў г. Гомель

ад Канцавога Івана Мікалаевіча, 1929 г.н.,

студэнткай Каморынай С. (2006 г.)

Ён мужскога пола. Ён харошы. Ево жана любіць. Сладасці на стале астаўляць. Мес­ца, дзе жыць, ён должан выбіраць сабе сам. Ён можа как памагаць чалавеку, так і врэдзіць. Ево нада запрашаць пры пераездзе ў новы дом: “Дамавой, дамавой, захадзі к са­бе дамой”. Ад яго засцерагацца не нада. Я помню, мой брат, кагда ему было 14-15 лет, быў адзін дома, іспугаўся, што відзел дамавога. Кагда прыйшоў з арміі, то не мог спаць на новым месцы. Гаварыў, што дамавы мяшае яму спаць. То падушку ў яго за­бя­рэ, то яшчэ што-небудзь. А лажыўся ён не на сваю краваць, а на діване. Ну і наверна эта дамавому не панравілась. І кагда он уже лёг на сваё месца, стаў высыпацца.